БЕЛ Ł РУС

Свята вулічнай музыкі пройдзе 8 верасня ў Траецкім прадмесці

6.09.2012 / 17:19

Там будуць размешчаныя 7 канцэртных пляцовак, на якіх у рэжыме нон-стоп выступяць каля 50 розных калектываў і выканаўцаў.

Свята вулічнай музыкі пройдзе 8 верасня ў Мінску ў час святкавання Дня горада.

Па перыметры Траецкага прадмесця будуць размешчаны 7 канцэртных пляцовак, на якіх у рэжыме нон-стоп выступяць каля 50 розных калектываў і выканаўцаў.

Паводле слоў спецыялістаў, у многіх еўрапейскіх гарадах паспяхова праводзіцца Дзень вулічнай музыкі — фестываль вулічных музыкаў, у якім можа прыняць удзел любы жадаючы, незалежна ад узросту і прафесійнай падрыхтоўкі. Удзельнікі выконваюць разнастайную па жанрах музыку, пачынаючы ад рока і заканчваючы фальклорам. Прычым у іх выкананні гучаць не толькі вядомыя кампазіцыі з рэпертуару сусветных зорак, але і творы ўласнага сачынення.

Упершыню ў Беларусі свята вулічнай музыкі праходзіла ў 2011 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула