БЕЛ Ł РУС

Шторм у Нью-Ёрку: фінал Азаранка — Уільямс перанесены на нядзелю

8.09.2012 / 21:1

nn.by

абноўлена

Фінальны матч у адзіночным жаночым разрадзе US Open паміж беларускай Вікторыяй Азаранкай і амерыканкай Серэнай Уільямс перанесены з суботы на нядзелю.

Паводле раскладу на сайце US Open, пачнецца ён не раней за 23.30 паводле мінскага часу (16:30 у Нью-Ёрку).

Прычына — у Нью-Ёрку шторм.

З-за шторму быў спынены другі мужчынскі паўфінал паміж Давідам Ферэрам (Іспанія) і Новакам Джокавічам (Сербія) пры ліку 5:2.
Першым фіналістам мужчынскага фіналу стаў Эндзі Марэй (Брытанія), які выйграў у Томаша Бэрдыха (Чэхія) — 5:7, 6:2, 6:1, 7:6.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула