БЕЛ Ł РУС

Сёстры Паўлоўскія атрымалі па 2 мільёны штрафу за надпіс «Жыве Беларусь!»

10.09.2012 / 14:2

Алену і Людмілу прызналі вінаватымі ў непадпарадкаванні міліцыі.

Паводле дзяўчат, у Дзень горада 8 верасня яны гулялі па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску і на стэндзе, дзе людзі пішуць пажаданні адзін аднаму, напісалі малымі літарамі «Жыве Беларусь».

Гэта заўважыў супрацоўнік спецслужбаў у цывільным, перадаў па рацыі, і дзяўчат затрымалі.

Сёстры Паўлоўскія не ўваходзяць у грамадска-палітычныя арганізацыі. Родам яны з Маладзечанскага раёна, жывуць і працуюць у Мінску.

Ад 8-га Паўлоўскія знаходзіліся ў ЦІП на Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула