БЕЛ Ł РУС

Астапчук: «Я не веру, што Яфімаў мог гэта зрабіць. Гэта нейкі поўны абсурд»

11.09.2012 / 16:29

«Як можна ў гэта верыць? Гэты чалавек мне маці замяніў пасля яе смерці».

Аляксандр Яфімаў

Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук пракаментавала інфармацыю, што яе трэнер Аляксандр Яфімаў прызнаўся, што дадаваў у яе ежу допінг без яе ведама.

— Не веру ва ўсё гэта. Я ехала ў Мінск і толькі тады даведалася. Ведаю сітуацыю толькі па тым, што напісана ў прэсе. Гэта проста жах нейкі. А трызненне я каментаваць не хачу.

— Не верыце, што такое магло адбыцца??

— Як можна ў гэта верыць? Чалавек мне маці замяніў пасля яе смерці. Усе гэтыя фармулёўкі смешныя. Не веру, што ён гэта мог зрабіць. Гэта нейкі абсурд поўны.

— Верыце, што трэнера маглі проста прымусіць зрабіць такое прызнанне?

— Трэба разбірацца. Прайшло нейкае расследаванне без мяне, знайшлі або прызначылі вінаватага, вырашылі за мяне, што я спорт пакінула. Для мяне сёння адкрылася шмат дзіўных рэчаў.

— Вашы далейшыя дзеянні?

— Для пачатку хачу з трэнерам убачыцца. Праўда, пакуль не магу да яго нават датэлефанавацца. Усё гэта ў галаве не ўкладваецца. Што далей будзе, пакуль не ведаю, — сказала Астапчук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула