БЕЛ Ł РУС

Улады ЗША накіравалі ў Лівію антытэрарыстычнае падраздзяленне марской пяхоты

13.09.2012 / 12:32

Улады ЗША накіравалі ў Лівію антытэрарыстычнае падраздзяленне марской пяхоты для абароны амерыканскіх аб’ектаў, паведамляе СNN.

Такім чынам, адміністрацыя ЗША збіраецца выканаць абяцанне Барака Абамы. Каментуючы навіну пра забойства ў Лівіі амерыканскага пасла, прэзідэнт ЗША паабяцаў зрабіць усё неабходнае, каб абараніць персанал, які знаходзіцца ў Лівіі, а таксама ўзмацніць ахову сваіх консульстваў па ўсім свеце.

Раней дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што здарэнне не стане перашкодай для сяброўскіх адносін паміж краінамі.

«Дружба з Лівіяй не стане ахвярай нападу. Свабода і стабільнасць Лівіі ў інтарэсах ЗША», — патлумачыла Клінтан.

Пасол ЗША ў Лівіі Крыстафер Стывенс у аўторак, 11 верасня, у дзень гадавіны тэракту ў Сусветным гандлёвым цэнтры ў Нью-Ёрку, знаходзіўся ў Бенгазі з кароткім рабочым візітам. Ён быў забіты падчас нападу на будынак амерыканскага консульства. Разам з ім загінулі два вайскоўцы марской пяхоты, што адказвалі за бяспеку пасла, і адзін работнік дыппрадстаўніцтва.

У мінулым годзе Стывенс быў пасярэднікам у перамовах з лівійскім паўстанцкім рухам, які пазней зрынуў рэжым Муамара Кадафі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула