БЕЛ Ł РУС

Гран-пры фестывалю Magnificat атрымаў фільм «Драўляны народ» + відэа

13.09.2012 / 15:34

Гран-пры VIII Фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2012 атрымаў беларускі фільм «Драўляны народ».

Гэты фільм рэжысёра Віктара Аслюка распавядае пра пажылога майстра, які стварае з дрэва не проста фігуркі людзей, а цэлы драўляны народ.

Таксама рознымі прызамі і дыпломамі былі адзначаны стужкі з Расіі, Польшчы, Сербіі, Эстоніі і іншых краін. У тым ліку беларускі анімацыйны фільм «Птах» атрымаў прыз дзіцячага журы.

Фестываль Magnificat-2012 праходзіў у Мінску і Глыбокім з 9 па 13 верасня.
Былі паказаны стужкі 16 краін, у тым ліку Балгарыі, Германіі, Грузіі, Канады, Латвіі, Расіі, Украіны. Упершыню ўдзельнічалі фільмы з Азербайджана і Бельгіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула