YouTube адмовіўся выдаліць фільм пра прарока Мухамеда
У хрысціянскіх краінах права на крытыку рэлігіі было замацавана пасля стагоддзяў палемік і канфліктаў.
Відэасэрвіс YouTube адмовіўся выдаліць фільм пра прарока Мухамеда, які выклікаў хваляванні і напады на пасольствы ЗША ў Егіпце, Тунісе, Емене і Лівіі, піша The Telegraph.
«Гэтае відэа, якое ёсць у шырокім доступе ў інтэрнэце, застанецца на YouTube.Аднак у сувязі з напружанай абстаноўкай у Лівіі і Егіпце мы часова абмежавалі доступ да відэа для карыстальнікаў гэтых краін», — гаворыцца ў заяве карпарацыі Google, якая валодае YouTube.
Маніфестанты ва ўсім арабскім свеце пратэстуюць супраць абразлівага, як яны лічаць, для ісламу фільма пра прарока Мухамеда.Яго зняў раней невядомы бізнэсовец, які, паводле ягоных словаў, мае грамадзянства Ізраіля і ЗША.
Праўда, Ізраіль пакуль не змог ідэнтыфікаваць грамадзяніна з такім імем.Фільм маргінальны, і змешчаны толькі ў Інтэрнэце. Тым не менш, ён выклікаў буру ў прававерных мусульман, для якіх прарок Мухамед -- святая, недатыкальная асоба.
У хрысціянскіх краінах права на крытыку рэлігіі было замацавана пасля стагоддзяў палемік і канфліктаў, часам крывавых.Ісламскія краіны праходзяць праз гэта толькі цяпер.
Права на свабоду слова стала фундаментальных у заходніх грамадствах. На ісламскім усходзе гэта пакуль не ўвайшло ў норму.