БЕЛ Ł РУС

Макей сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША

17.09.2012 / 16:52

Бакі абмеркавалі ключавыя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін.

Ітан Голдрыч

17 верасня міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў Часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча па яго просьбе.

У ходзе сустрэчы У. Макей выказаў глыбокія спачуванні амерыканскаму боку ў сувязі з трагічнай гібеллю пасла ЗША і супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва гэтай краіны ў Лівіі.

У рамках праведзенага абмену думкамі бакі абмеркавалі ключавыя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін, паведамляе прэс-служба МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула