БЕЛ Ł РУС

У Магілёве на сустрэчу з кандыдатам выбарцы не прыйшлі — фотафакт

18.09.2012 / 9:56

Мерапрыемства мусіла адбыцца ў панядзелак а 18-й у Палацы культуры чыгуначнікаў.

Інфармаваннем пра дату і месца сустрэчы займаліся сябры акруговай выбарчай камісіі №84, па якой балатуецца Леанід Падбярэцкі.

Сам кандыдат ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) не губляе аптымізму. Ён кажа, што наступная сустрэча з выбарцамі запланаваная ў аўторак — таксама а 18-й. Яна адбудзецца ў сярэдняй школе №35.

Сярод прычын, па якіх людзі не прыйшлі на сустрэчу, Падбярэцкі вылучае нязручнае для жыхароў акругі месца і поўнае ігнараванне выбарцамі як выбараў, так і саміх кандыдатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула