БЕЛ Ł РУС

Пікет у пераходзе: Боршч, Ярмошына і настальгія па сумленных выбарах

18.09.2012 / 15:26

Фота: Сяргей Гудзілін

Актывісты новай моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» правялі пікет-інсталяцыю ў пераходзе метро на плошчы Якуба Коласа.

Маладзёны расклеілі на сценах пераходу копіі савецкіх плакатаў і партрэт старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
Побач стаяў муляж празрыстай урны для галасавання і невялікі сподак з баршчом. З міні-калонак гучала мелодыя «Настальжы» ў выкананні бессмяротнага Хуліа Ілесіяса.
Лідар ініцыятывы Алег Корбан сказаў, што гэтыя плакаты і музыка стаяць не проста так, а нагадваюць беларусам пра настальгію аб сумленных выбарах, якія апошні раз праходзілі ў 1994 г.

Пікет доўжыўся 10 хвілін, прайшоў без затрыманняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула