БЕЛ Ł РУС

Вінаградаву — 12 сутак, Арцыбашаву — 10 сутак, Віняцкаму — 7 сутак

19.09.2012 / 16:32

Nashaniva.com

Прайшлі суды над затрыманымі актывістамі «Zмены».

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска прайшлі суды над затрыманымі ўчора актывістамі «Zмена» — моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!», што зладзілі ў аўторак ля ўніверсама «Фрунзенскі» пікет за байкот выбараў.

Павел Вінаградаў асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту, Аляксандр Арцыбашаў — на 10 сутак, Ягор Віняцкі — на 7 сутак, Ганне Курловіч прысудзілі 2 мільёны рублёў штрафу (20 базавых велічыняў).

Усіх чатырох вінавацілі ў несанкцыянаванай акцыі.

***

Маладых людзей затрымалі 18 верасня, калі яны спрабавалі правесці каля ўніверсама «Фрунзенскі» ў Мінску пікет за байкот выбараў: яны меліся раздаваць боршч.

Удзельнікі пікета паспелі дастаць каструлю (часам ужываюць слова «рондаль»), распаліць газніцу і раскласці ўлёткі, пасля чаго акцыя была разагнаная невядомымі ў цывільным. Яны затрымалі ўсіх удзельнікаў пікета: Паўла Вінаградава, Ягора Віняцкага, Аляксандра Арцыбашава і Ганну Курловіч. Разам з імі былі затрыманыя і сем журналістаў, якія асвятлялі акцыю.

Усіх даставілі ва УУС Фрунзенскага раёна Мінска. З апаратуры журналістаў выдалілі фота- і відэаздымкі, зробленыя падчас акцыі, і праз некалькі гадзін журналістаў адпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула