БЕЛ Ł РУС

Змітра Дашкевіча этапавалі з Віцебска

19.09.2012 / 20:51

Адвакатка зноў не здолела сустрэцца з падабаронным.

Як паведаміла ёй кіраўніцтва віцебскага ізалятара часовага ўтрымання, Дашкевіча ўжо адправілі на этап.
Гэта значыць, што цягам бліжэйшых дзён кіраўнік «Маладога фронту» прыбудзе ў калонію, дзе будзе адбываць новы тэрмін у 1 год зняволення.
Падрабязнасцяў этапу ў Віцебску не распавялі. Невядомае і месца, куды адправілі Дашкевіча. Ліст з гэтай інфармацыяй ужо з новай калоніі мусяць выслаць бацьку палітвязня.

Нагадаем, ранейшыя два разы адвакатцы адмаўлялі ў спатканні з Дашкевічам з фармальных прычынаў. Ад палітвязня няма інфармацыі ўжо болей за два тыдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула