БЕЛ Ł РУС

Матэа Мекачы (ПА АБСЕ) прыбыў у Мінск

19.09.2012 / 21:17

Сукаардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мекачы прыбыў у Мінск вечарам 19 верасня, паведамілі БелаПАН у прэс-службе асамблеі.

20–21 верасня ў Беларусь прыбудуць кароткатэрміновыя назіральнікі ПА АБСЕ — прыкладна 90 чалавек.

У гэтыя ж дні чакаецца прыбыццё 270 назіральнікаў кароткатэрміновай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ. Доўгатэрміновая місія БДІПЧ працуе ў Беларусі з 21 жніўня, яе ўзначальвае Антоніа Мілашоскі.

19 верасня стала вядома, што двум назіральнікам місіі ПА АБСЕ, прадстаўнікам Літвы і Германіі Эмануэлісу Зінгерысу і Марылуізе Бек, адмоўлена ў выдачы беларускіх віз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула