БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — пра будучыню сына Мікалая: Хацеў бы, каб была добрая перспектыва

23.09.2012 / 12:32

Адказваючы на пытанне фінскай журналісткі аб тым, якім ён бачыць будучыню свайго малодшага сына Мікалая, Лукашэнка падчас наведвання выбарчага ўчастка № 476 105-й выбарчай акругі сказаў, што хацеў бы, каб у яго дзяцей, як і ва ўсіх дзяцей на Зямлі, была добрая будучыня.

«Я таксама хацеў бы, каб у майго сына Мікалая, ва ўсіх маіх сыноў, былі добрыя перспектывы. Яны будуць залежаць ад таго, як будзе развівацца наша краіна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула