Палююць на каардынатара незалежных назіральнікаў Садоўскага
Да адказнага сакратара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніса Садоўскага па месцы яго рэгістрацыі раніцай 24 верасня прыходзіў міліцыянт.
Разам з тым, затрымаць Дзяніса Садоўскага міліцыянт не змог, таму што, прадбачачы гэтую сітуацыю, адказны сакратар БХД дома не начаваў, паведамляе прэс-служба партыі.
Некалькі соцень назіральнікаў ад Хрысціянскай дэмакратыі склалі эфектыўную сетку назірання за выбарамі. Паводле іх падлікаў, яўка выбарцаў склала 45%, а не 74, як заяўляе Ярмошына.