БЕЛ Ł РУС

«Выбары» членаў савета рэспублікі завяршаюцца сёння

25.09.2012 / 9:29

Выбары членаў савета рэспублікі нацыянальнага сходу пятага склікання завершацца ў Беларусі сёння, 25 верасня.

Членаў савета рэспублікі абіраюць шляхам тайнага галасавання на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых саветаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета — па восем чалавек ад кожнай вобласці і Мінска.

Дакументы аб выніках выбараў прэзідыумы абласных, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў накіруюць у Цэнтрвыбаркам у двухдзённы тэрмін пасля пасяджэнняў.

Вынікі выбараў будуць падведзены не пазней за 5 кастрычніка ўключна. Яшчэ восем сенатараў прызначае Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула