Сурвіла – Бяляцкаму: Перажываю, што Вы ў няволі
З50-годдзем Алеся Бяляцкага павіншавала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла
«Дарагі Алесь! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую Вас з юбілеем, — гаворыцца ў віншаванні. — Моцна перажываю, што пасля доўгіх гадоў змагання за лепшую долю свайго народа, Вы мусіце адзначаць гэты вялікі дзень у няволі. Веру, аднак, што тое, што Вы зрабілі ў абарону беларускага народа, выбіраючы шлях праўды і справядлівасці, дапаможа Вам перанесці і гэтае выпрабаванне. Думкамі будзем у гэты дзень з Вамі і з Вашымі роднымі. Жыве Беларусь!»