БЕЛ Ł РУС

Літва забараніла ўезд беларускім праціўнікам АЭС, ануляваўшы шэнгенскія візы

27.09.2012 / 10:8

Актывісту антыядзернага руху з Астравецкага раёна Мікалаю Уласевічу і актывістцы экалагічнага руху з Мінска Таццяне Новікавай, якія накіроўваліся ў Літву на міжнародную навуковую канферэнцыю па ядзернай бяспецы, літоўскія памежнікі анулявалі шэнгенскія візы.

Паводле Уласевіча, іх трымалі на мяжы 6 гадзінаў. Разабрацца ў сітуацыі прыязджаў нават дэпутат літоўскага сейма Казімірас Уока.

Уласевіч мяркуе, што ў гэтым былі зацікаўленыя тыя, хто збіраецца будаваць атамную станцыю ў Літве. Паколькі і ён, і Новікава збіраліся выступіць на канферэнцыі з аргументамі супраць будаўніцтва атамных станцый наогул у свеце.

Вядома, што ў кастрычніку ў Літве мае адбыцца рэферэндум наконт будаўніцтва атамнай станцыі ў Літве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула