БЕЛ Ł РУС

Кэтрын Эштан: Пасля вызвалення Каваленкі чакаем далейшых крокаў

28.09.2012 / 11:21

Высокая прадстаўніца ЕС у пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан прывітала вызваленне палітвязьня Сяргея Каваленкі і заклікала Мінск зрабіць далейшыя крокі на гэтым шляху.

Мая Кацыянчыч, прэс-сакратар Кэтрын Эштан, сказала:

«Высокі прадстаўнік Кэтрын Эштан вітае вызваленне палітвязня Каваленкі ў Беларусі, але яна шкадуе, што яму давялося прасіць прэзідэнцкага памілавання, каб гэта адбылося. Яна таксама спадзяецца, што цяпер будуць зробленыя і наступныя крокі, ды заклікае беларускія ўлады вызваліць ўсіх палітычных зняволеных і зняць усе абмежаваньні на ажыццяўленьне іхніх грамадзянскіх і палітычных правоў».

Сяргей Каваленка вярнуўся да сям’і 26 верасня, пасля 280 дзён за кратамі. Учора быў таксама вызвалены Павел Сырамалотаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула