БЕЛ Ł РУС

«Звесткі не пацвярджаюцца». Суддзя адправіла на дапрацоўку справу па распаўсюду ўлётак

28.09.2012 / 11:58

КМ

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая 21 верасня ў Брэсце падчас расклейвання ўлётак з заклікам да байкоту. Разам з ёй знаходзіліся яе муж Андрусь і Уладзіслаў Бароўскі, якіх удпусцілі ў той жа вечар. А Паліну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яе вызвалілі 23 верасня, прызначыўшы на наступны дзень суд.

Жанчыну абвінавацілі ў незаконным распаўсюдзе ўлётак і абразе міліцыянта.

Але разгляд справы ў выніку перанеслі на 28 верасня. А сёння суддзя Марыя Леванчук вярнула справу на дапрацоўку. Па яе словах, «звесткі, пададзеныя ў пратаколе, не пацвярджаюцца». Паліна пратакол не бачыла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула