БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: Агітацыю за байкот выбараў могуць прыраўняць да грамадска-масавых мерапрыемстваў

28.09.2012 / 14:1

Агітацыю за байкот выбараў могуць прыраўняць да грамадска-масавых мерапрыемстваў, паведамила сёння журналістам старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Норма аб правядзенні агітацыі за байкот выбараў з выбарчага заканадаўства не сыдзе. Плануецца вынесці магчымасць правядзення такой агітацыі з структуры раздзела, прысвечанага перадвыбарчай агітацыі, патлумачыла кіраўніца ЦВК.

«Калі агітацыя за байкот будзе праводзіцца, то ў рамках ўсіх грамадска-масавых мерапрыемстваў, а не па спрошчаным заяўным прынцыпе, ды яшчэ за бюджэтныя сродкі.
Гэта будзе самастойная дзейнасць кандыдатаў, партый, грамадзян без тых прэферэнцый, якія дае закон», — сказала Лідзія Ярмошына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула