БЕЛ Ł РУС

Малады фатограф адчыніў выставу ў пад’ездзе звычайнага шматпавярховіка ў Малінаўцы

29.09.2012 / 19:29

Максім Сарычаў пазнаёміў суседзяў з гісторый прытулкаў для бяздомных жывёлаў.

Малады фатограф адчыніў выставу ў пад’ездзе звычайнага шматпавярховіка ў Малінаўцы. Цяпер на шэрых сценах поруч з паштовымі скрынямі распавядаецца гісторыя гарадскіх прытулкаў для бяздомных жывёлаў.

Хлопец вывесіў здымкі на першым паверсе свайго пад’езда, а на дзвярах суседніх пад’ездаў расклеіў абвесткі пра выставу, праўда, большасць з іх адразу зніклі. На адзін вечар просты пад’езд ператварыўся ў арт-пляцоўку.
Здымкі правіселі ўвесь вечар каля паштовых скрыняў у звычайным малінаўскім доме.

«Ёсць прастора прыватная, ёсць публічная, а пад’езд — прастора нічыйная, гэта прастора дыфузіі, яна ўжо і не прыватная, але яшчэ і не публічная. У гэтым праекце мы імкнемся прасачыць за рэакцыяй публікі. Трапляецца, безумоўна, і абыякавая рэакцыя, але адсутнасць рэакцыі — гэта таксма цікавая тэма», — кажа куратарка выставы Вольга Сазыкіна.

Працяг чытайце ТУТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула