БЕЛ Ł РУС

У Грэцыі выкрылі кантрабанду беларускіх электратавараў на 1,3 млн еўра

30.09.2012 / 13:43

Nashaniva.com

Падатковае Ведамства Грэцыі выявіла найбуйнейшую афёру па незаконным імпарце электратавараў з Беларусі ў Грэцыю. Як паказала расследаванне, электратавары бяспошлінна ўвозіліся грэцкай кампаніяй "Орбіком", размешчанай у прыгарадзе Афін, горадзе Каропі, і затым распаўсюджваліся па складах аптавікоў на тэрыторыі ўсёй краіны, паведамляе сайт infotopos.com.

Шкода, нанесеная дзяржаве, ацэньваецца ў 1,3 мільярда еўра за ўвесь час дзейнасці кампаніі. Супраць акцыянераў кампаніі ўзбуджана крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула