БЕЛ Ł РУС

У Мінску абарвалася будаўнічая люлька з двума рабочымі: пацярпелых няма

1.10.2012 / 13:30

Выпадак здарыўся ў суботу, 29 верасня. Інфармацыя паступіла ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у 11:54 ад жыхароў дома па вуліцы Сердзіча, 18, корпус 1.

Высветлілася, што пры правядзенні тынковачных прац па вонкавым аздабленні фасада жылога дома, адбыўся абрыў троса электрычнай люлькі, якая знаходзілася паміж чацвёртым і пятым паверхамі дзевяціпавярховага жылога дома.

Супрацоўнікі МНС выратавалі з люлькі двух мужчын 1970 г.н. і 1994 г.н., фасадчыкаў ТАА «Мінскрамбуд».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула