БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: так выглядае легкавік пасля «сустрэчы» з дзіком

1.10.2012 / 19:27

Intex-press

Аварыя адбылася ўначы 29 верасня на трасе Брэст—Мінск—мяжа РФ непадалёк ад вёскі Зорнае Баранавіцкага раёна.

Дзік ударыўся ў дзверы кіроўцы.

Гэтыя пашкоджанні аўто атрымала ад удару ў раздзяляльную агароджу.

Як паведаміў «Intex-press» начальнік АДАІ Баранавіцкага РАУС Андрэй Кучура, двое жыхароў Гомеля ехалі на аўтамабілі «Форд-Ка» у бок Брэста, калі раптам злева направа ім напярэймы выбеглі двое дзікоў.

Адна жывёліна паспела праскочыць, а другая ўрэзалася проста ў дзверы кіроўцы. Ад удару малалітражку стала круціць на дарозе, а пасля выкінула на раздзяляльную агароджу.

У выніку ДТЗ дзік загінуў на месцы. 25-гадоваму кіроўцу і 27-гадоваму пасажыру аўто спатрэбілася дапамога медыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула