БЕЛ Ł РУС

Ніякіх Wind of Changes? Ідэолагі забаранілі вывесіць рэкламу гурту Scorpions у цэнтры Мінска

3.10.2012 / 17:42

СМ

Ідэолагі Мінгарвыканкама забаранілі размясціць над праспектам Незалежнасці расцяжку з рэкламай канцэрта гурту Scorpions. Пра гэта паведамляецца ў лісце, дасланым арганізатарам прадпрыемствам «Мінскрэклама». Расцяжка мусіла з’явіцца насупраць Дома афіцэраў, аднак «не была ўзгодненая з упраўленнем ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама». Копію дакумента арганізатары, агенцтва Allstars, выставілі ў Фэйсбук.

Канцэрт нямецкай легенды року мае адбыцца 21 кастрычніка ў «Мінск-Арэне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула