БЕЛ Ł РУС

Паліткамітэт ПАРЕ зноў заклікае вызваліць беларускіх палітвязняў

4.10.2012 / 16:0

Такая заява была прынятая сёння ў Страсбургу на пасяджэнні камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

ПАРЕ заклікае не проста неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць, але і рэабілітаваць усіх палітвязняў, у тым ліку і тых, каго ўжо памілавалі.

У заяве гаворыцца, што 12 палітычных вязняў дагэтуль застаюцца ў турмах.

Прычым з’явілася вартая даверу інфармацыя пра іх катаванні, недастатковую медычную дапамогу і дапамогу адвакатаў.

Акрамя таго, паліткамітэт ПАРЕ аднагалосна падтрымаў прапанову спецдакладчыка па Беларусі Андрэса Херкеля намінаваць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на прэмію правоў чалавека ПАСЕ 2013 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула