БЕЛ Ł РУС

Будызм па-беларуску — фільмы і тэксты

7.10.2012 / 22:28

ЮУ

Выйшаў дыск «Budyzm» — альтруістычны праект для ўсіх зацікаўленых у гісторыі і філасофіі будызму. Наклад дыска — аж 10 000 асобнікаў.

На дыску тры фільмы на тэму навукі Буды, малюнкі на тэму вегетарыянства і «зялёных» і — во так — відэа з выступам Зянона Пазняка, знятае «Нашай Нівай».

Апроч таго, валанцёры пераклалі на беларускую мову Дхамападу — збор прамоваў Буды. Варта заўважыць, што па-беларуску гэтыя тэксты з’явіліся ўпершыню.

І дыск, і пераклад Дхамапады можна атрымаць абсалютна задарма. Для гэтага варта звярнуцца да стваральніка праекта Сяргея Калеева праз email s.kaleyeu@gmail.com. Таксама матэрыялы можна ўбачыць у адмысловай групе ў фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула