Сям'ю кіраўніка БХД Дзяніса Садоўскага правяраюць сацыяльныя педагогі
Да адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага сёння па месцы прапіскі прыйшла педагог
Мэтай візіту былі неаднаразовымі затрыманні Садоўскага. Гаўрылава збіралася праверыць, у якіх умовах утрымліваюцца дзеці Садоўскага — трохгадовы сын і пяцімесячная дачка. Па словах Дзяніса, Гаўрылава пагражала праблемамі ў сям’і, а, не знайшоўшы яго, абяцала прыйсці з міліцыяй.
У Дзяніса Садоўскага візіт педагогаў выклікаў абурэнне.
«Няма ніякіх пытанняў, што рэжым вырашыў падобным чынам націснуць на мяне і на маю сям’ю, стварыць напружанне ў сям’і. Пры гэтым усім відавочна, што маё затрыманне 28 жніўня [ён быў затрыманы і адсядзеў 10 сутак — НН], як і гэтае наведванне, палітычна матываваныя», — адзначыў ён.