БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка трыумфальна выйграла прэстыжны турнір у Пекіне

7.10.2012 / 16:10

Nashaniva.com

У фінале прэстыжнага Адкрытага чэмпіянату Кітая па тэнісе (China Open, прызавы фонд 4 828 050 даляраў ЗША), першая ракетка свету, беларуска Вікторыя Азаранка ў нядзелю перамагла расіянку Марыю Шарапаву з лікам 6:3, 6:1.

Гэта 13-ы тытул беларускі ў індывідуальным разрадзе і 5-ы ў 2012 г.!:
перамога на турніры ў Сіднэі (13 студзеня 2012), Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (28 студзеня), Доха (19 лютага), Індыян-Уэлс (18 сакавіка 2012).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула