Турцыя пасадзіла самалёт Масква-Дамаск, арыштавала вайсковы груз
Знішчальнікі ВПС Турцыі
На борце лайнера сапраўды былі выяўленыя запчасткі для ваенных мэтаў.
«У нас ёсць права праводзіць праверку грузу самалёта на аснове міжнароднага права, калі ён не задэклараваны, мы гэта і робім», — заявіў міністр замежных справаў Турцыі Давутаглу.
Паводле інфармацыі газеты Hurriyet, у багажным адсеку лайнера знайшлі 12 вялізных скрынек, змест якіх вывучаюць супрацоўнікі спецслужбаў.
Хоць самалёт сірыйскі, а не расейскі, такі крок Турцыі — вялікі выклік перадусім Маскве. Гэтыя дзеянні амаль непазбежна прывядуць да дыпламатычнага скандалу.