БЕЛ Ł РУС

Праграма візіту патрыярха Кірыла ў Мінск

11.10.2012 / 12:5

Візіт 14 кастрычніка адбудзецца па запрашэнні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта і прымеркаваны да 400-годдзя з’яўлення Крупецкага абраза Багародзіцы.

Кірыл узначаліць урачыстае набажэнства ў Свята-Пакроўскім храме Мінска, узведзеным на месцы цудоўнага з’яўлення абраза Багародзіцы. Пачатак боскай літургіі ў 9.30. Падчас візіту адбудзецца адкрыццё помніка свяцейшаму патрыярху Аляксію II, устаноўленага каля храма Усіх святых. Цырымонія пачнецца ў 12.30.

Таксама каля Дома міласэрнасці найсвяцейшым патрыярхам Кірылам будзе асвечана месца будаўніцтва эксперыментальнай школы «з палепшанай планіроўкай і паглыбленай функцыянальнай структурай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула