ДАІ папярэджвае пра масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М4 Мінск — Магілёў
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, у мэтах стабілізацыі становішча на дарогах краіны, арганізацыі бяспекі дарожнага руху ў выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць па папярэджанні і спыненні грубых парушэнняў правіл дарожнага руху, якія ўчыняюцца вадзіцелямі і пешаходамі.
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ нададуць выяўленню пры дапамозе сістэмы ідэнтыфікацыі дзяржаўных рэгістрацыйных знакаў «Аўтаўраган» вадзіцеляў, якія не маюць ці пазбаўлены правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі.
На вечар пятніцы і выхадныя дні запланаваны масіраваныя адпрацоўкі аўтадарогі
М-4 Мінск — Магілёў, адпрацоўкі аўтадарогМ-8 мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны,М-6 Мінск — Гродна,Р-23 Мінск — Мікашэвічы.
Сіламі мясцовых ДАІ арганізуюцца: правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў на тэрыторыях Жлобінскага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Добрушскага і Веткаўскага раёнаў Гомельскай вобласці; адпрацоўка Астравецкага, Смаргонскага, Ашмянскага і Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці; рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага, Бабруйскага, Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці; адпрацоўка Полацка і Наваполацка, Расонскага, Верхнядзвінскага і Аршанскага раёнаў Віцебскай вобласці; кантроль на аўтадарогах Чэрвеньскага, Бярэзінскага, Слуцкага і Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці; рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Іванаўскага, Кобрынскага, Столінскага, Бярозаўскага і Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці; адпрацоўка Мінскай кальцавой аўтадарогі.
Спецпадраздзяленнедарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Дзяржынскі, Крупскі, Барысаўскі і Мінскі раёны.
Запланавана правядзенне сумесных мерапрыемстваў па арганізацыі бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі памежных раёнаў Брэсцкай і Мінскай абласцей, абмен нарадамі ДПС ДАІ памежных раёнаў: Ляхавіцкі — Клецкі; Лунінецкі — Салігорскі; Баранавіцкі — Нясвіжскі.