БЕЛ Ł РУС

У Магілёве мужчына спрабаваў скочыць з трубы завода вышынёй 105 метраў

15.10.2012 / 10:10

Амаль дзве гадзіны псіхолагу МНС прыйшлося адгаворваць невядомага мужчыну ад скачка з трубы вышынёй 105 метраў у Магілёве.

Гэта здарылася вечарам 13 кастрычніка. У 20.36 да ратавальнікаў паступіла інфармацыя, што невядомы мае намер скокнуць з неэксплутаванай трубы на тэрыторыі ААТ «Завод штучнага валакна».

У 23.59, пасля пераконвання псіхолага, мужчына спусціўся на зямлю і ўцёк. Яго асоба міліцыі ўстанавіць не атрымалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула