Абодва кандыдаты вольна хадзілі па сцэне і перабівалі адзін аднаго: Абама — Ромні — 1:1
Ва універсітэце Хофстра ў штаце
Дзеючы прэзідэнт ЗША і кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы ад Рэспубліканскай партыі з першых хвілін тэледэбатаў ўступілі ў палкую палеміку.
Прэзідэнт Абама, які, як мяркуюць аналітыкі, прайграў першы раўнд тэледэбатаў,
перайшоў у атаку супраць свайго апанента па такіх пытаннях як падаткаабкладанне, стан эканомікі і знешняя палітыка ЗША.
Са свайго боку Міт Ромні вінаваціў прэзідэнта ў тым, што той не выканаў цэлы шэраг сваіх абяцанняў.
Абодва кандыдаты вольна хадзілі па сцэне і часта перабівалі адзін аднаго.
Тэледэбаты доўжыліся паўтары гадзіны. На іх старшынствавала галоўны палітычны карэспандэнт CNN Кандзі Кроўлі.
Яна некалькі разоў правярала факты, згадваныя кандыдатамі, і часам перабівала іх абодвух.
Барак Абама выглядаў значна больш упэўнена, чым у першым раўндзе тэледэбатаў, аднак Міт Ромні не здаваў сваіх пазіцый.
У самым пачатку дэбатаў прэзідэнт Абама нагадаў, што менавіта яго адміністрацыя прадставіла фінансавую дапамогу аўтамабільнай прамысловасці і тым самым выратавала яе ад банкруцтва.
Абама дадаў, што ў той жа самы час Міт Ромні казаў «хай Дэтройт збанкрутуе». Ромні гэта адмаўляў і заявіў, што яго план аднаўлення эканомікі створыць 12 млн працоўных месцаў.
Кандыдаты ў прэзідэнты таксама спрачаліся аб энергетычнай палітыцы. Ромні адзначыў, што цана на бензін практычна падвоілася за чатыры гады знаходжання Барака Абамы ў Белым Доме.
Барак Абама заявіў, што цэны на бензін былі гэтак нізкімі ў 2009 годзе, бо эканоміка краіны знаходзілася на мяжы калапсу, і дадаў, што Міту Ромні атрымаецца панізіць цэны на гаручае, так як яго эканамічная палітыка нанясе сур’ёзны ўдар эканоміцы ЗША.
Падчас дэбатаў абодва кандыдаты некалькі разоў звярталіся непасрэдна да прадстаўнікоў сярэдняга класа.
Барак Абама нагадаў, што за апошнія чатыры гады ён некалькі разоў паніжаў падаткі для сярэдняга класа і дробнага бізнэсу, але дадаў, што калі Амерыка і на самай справе хоча скараціць бюджэтны дэфіцыт, то багатыя амерыканцы павінны плаціць больш падаткаў.
Паводле яго слоў «губернатар Ромні і яго саюзнікі ў кангрэсе ўзялі ў закладнікі 98% насельніцтва, так як яны хочуць панізіць падаткі для 2%».
Са свайго боку Міт Ромні адмаўляў, што збіраецца панізіць падаткі для самых багатых амерыканцаў, і заявіў, што падаткі для найбольш багатых (каля 5% насельніцтва) будуць
Дасягненні і абяцанні
У адказ на пытанне з залы, прэзідэнт Абама прывёў цэлы спіс сваіх дасягненняў за чатыры гады, заявіўшы, што ён панізіў падаткі для сярэдняга класа, завяршыў вайну ў Іраку, падарваў кіраўніцтва
У адказ Міт Ромні прывёў спіс абяцанняў, якія Барак Абама не стрымаў.
Паводле яго слоў, прэзідэнт абяцаў скараціць узровень беспрацоўя да 5,4%, правесці рэформу іміграцыйнага заканадаўства і ўдвая скараціць бюджэтны дэфіцыт, і нічога па ўсіх гэтых пунктах не дамогся.
Паводле апытання, праведзенага CNN сярод выбаршчыкаў, якія слухалі дэбаты, 46% лічаць, што ў другім раўндзе перамог Барак Абама, і толькі 39% аддаюць перавагу Міт Ромні.
Трэці і заключны тур тэледэбатаў адбудзецца 22 кастрычніка ў горадзе