БЕЛ Ł РУС

Пажар у школе ў Капылі: эвакуявана 400 чалавек

17.10.2012 / 10:36

У Капылі з-за пажару ў школе №3 падчас урокаў эвакуявалі на вуліцу амаль 400 чалавек. Пра гэта паведамляе Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Узгаранне адбылося ў першай палове дня. Спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. У МНС патэлефанаваў дырэктар школы — на першым паверсе трохпавярховага будынка школы 1979 пабудовы было задымленне.

Адміністрацыя школы прыняла рашэнне эвакуяваць 351 вучня і 37 работнікаў школы.

На месца прыбылі пажарныя. Яны высветлілі, што пажар узнік у бакоўцы на першым паверсе. Гарэла праводка разетак, драўляная паліцап. Агонь удалося хутка патушыць. Ніхто не пацярпеў. Як мяркуецца, прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула