БЕЛ Ł РУС

Усе сеансы Кашпіроўскага ў Мінску адмянілі

22.10.2012 / 11:14

Сеансы вядомага псіхатэрапеўта Анатоля Кашпіроўскага ў палацы культуры «Сонечны парк» (былое ДК «Сукно») у Мінску не адбудуцца.
Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі дома культуры.

У Мінск Кашпіроўскі прыехаў 19 кастрычніка. Ён планаваў з 21 па 30 кастрычніка даваць штодзённыя бясплатныя прадстаўленні ў 11 і 15 гадзін і платныя з 26 па 30 кастрычніка ў 19 гадзін.

Першапачаткова гастролі Кашпіроўскага планаваліся ў верасні, аднак былі перанесены на кастрычнік.

«Сеансы не прайшлі 21 кастрычніка і не пройдуць і пазней, паколькі ў Кашпіроўскага няма дазволу Мінгарвыканкама», — пацвердзіў БелаПАН прадстаўнік адміністрацыі ДК.

На прэс-канферэнцыі ў Менску 19 кастрычніка Кашпіроўскі заявіў, што «ў глыбіні душы марыць сустрэцца з Аляксандрам Рыгоравічам [Лукашэнкі]».
Кашпіроўскі лічыць, што Беларусь — гэта «асколак СССР», адчувае «белую зайздрасць, што ў вас такая краіна і прэзідэнт». На думку псіхатэрапеўта, праблемы знешняй палітыкі Беларусі і непрыманне пазіцыі краіны Еўрасаюзам па шэрагу пытанняў звязаны з тым, што «раней ўкрыжавалі СССР, а цяпер яны хочуць крыжаваць і Беларусь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула