БЕЛ Ł РУС

У Люксембургу ажаніўся спадчыннік трона

22.10.2012 / 14:45

У Люксембургу прайшлі ўрачыстасці з нагоды вяселля 30-гадовага спадчынніка трона, Вялікага герцага Гіёма, з 28-гадовай графіняй Стэфані дэ Лануа з Бельгіі.

Афіцыйная грамадзянская цырымонія адбылася ў пятніцу, аднак галоўныя ўрачыстасці пачаліся ў суботу раніцай у саборы Люксембургскай Маці Божай, а завяршыліся ўвечары святочным канцэртам.

Гіёма называлі апошнім халастым наследным прынцам Еўропы, таму да яго жаніцьбы выказалі павышаную цікавасць не толькі ў герцагстве, але і за яго межамі.

Турысты і жыхары Вялікага герцагства скупляюць сцяжкі з выявамі маладых, а таксама шампанскае, фарфор і шакалад, выпушчаныя спецыяльна да свята.

На цырымонію запрасілі больш за 120 газет, навінавых агенцтваў, радыёстанцый і тэлеканалаў з усяго свету, у тым ліку з Расіі, ЗША, Кітая і Марока.

Гарадское турыстычнае бюро Люксембурга арганізавала трохдзённы «вясельны» тур для шматлікіх гасцей герцагства.

Паводле словаў карэспандэнтаў, Гіём сустракаўся са Стэфані дэ Лануа некалькі гадоў. У мінулым годзе адбылася заручыны пары.

Стэфані — прадстаўніца вядомай у Бельгіі арыстакратычнай сям’і, вывучала замежныя мовы ў Каталіцкім універсітэце ў Лёвэне, свабодна гаворыць на французскай, нямецкай і расійскай.

У інтэрв’ю люксембургскім СМІ яна расказала, што Вялікі герцаг Гіём ахвотна раздзяляе яе захапленне гастраноміяй і кулінарыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула