БЕЛ Ł РУС

Раптоўна памерла гендырэктарка турфірмы Настасся Бакуновіч: ёй было 36 гадоў

22.10.2012 / 15:42

Учора, 21 кастрычніка, раптоўна памерла генеральны дырэктар турыстычнай фірмы «Віста-Трэвэл» Настасся Бакуновіч. Ёй было 36 гадоў.

У Настассі застаўся 7-гадовы сын.

Развітанне прайшло сёння ў рытуальнай зале анкалагічнага цэнтра «Бараўляны». Настасся будзе пахаваная на Паўночных могілках.

Калегі глыбока смуткуюць і выказваюць спачуванні бацькам, мужу, сыну, а таксама ўсім родным Настассі Бакуновіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула