БЕЛ Ł РУС

Актывіста Хрысціянскай дэмакратыі паставілі на прафілактычны ўлік у КДБ

22.10.2012 / 16:50

Каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Магілёве Алега Аксёнава паставілі на прафілактычны ўлік у КДБ за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Пра гэта яму паведамілі 22 кастрычніка.

«Як мне сказалі ў КДБ, гэта першы крок да крымінальнага артыкула», — паведаміў Алег Аксёнаў.

Спробы патлумачыць, што Алег Аксёнаў дзейнічае ад імя аргкамітэта, а не партыі, супрацоўнікі КДБ да ўвагі не бралі. «Загад аб маёй пастаноўцы на ўлік падпісалі яшчэ 11 кастрычніка, таму ніякія мае тлумачэнні ўжо значэння не мелі», — падкрэсліў актывіст аргкамітэта.

Алег Аксёнаў мае намер яго абскарджваць рашэнне КДБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула