БЕЛ Ł РУС

Італьянскім сейсмолагам далі па шэсць гадоў турмы

22.10.2012 / 20:49

Суд італьянскага горада Аквіла ў панядзелак прысудзіў шасцярых экспертаў-сейсмолагаў і аднаго чыноўніка да шасці гадоў турмы за тое, што ў 2009 г., усяго за некалькі дзён да моцнага землятрусу, яны недаацанілі рызыку стыхійнага бедства.

Іх палічылі вінаватымі ў ненаўмысным забойстве. Усім семярым таксама забаранілі пажыццёва займаць дзяржаўныя пасады.

Землятрус магнітудай 6,3 адбылося каля Аквілы ў ноч на 6 красавіка 2009 года. Ахвярамі стыхійнага бедства сталі 309 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула