БЕЛ Ł РУС

Выхадзец з Беларусі Алег Навіцкі паляцеў сёння ў космас

23.10.2012 / 14:35

Алег Навіцкі стаіць справа.

З касмадрома Байканур да Міжнароднай касмічнай станцыі 23 кастрычніка адправіўся карабель «Саюз ТМА-06 М» пад кіраўніцтвам ураджэнца Беларусі Алега Навіцкага.

Пуск ракеты касмічнага прызначэння «Саюз-ФГ» з транспартным пілатаваным караблём «Саюз ТМА-06 М» і экіпажам ў складзе камандзіра Алега Навіцкага, бортінжынер Яўгена Тарэлкіна і Кевіна Форда (астранаўт НАСА) прайшоў паспяхова.

У часы СССР у космасе пабывалі 2 выхадцы з Беларусі
— Пётр Клімук (здзейсніў тры палёты: у 1973, 1975 і 1978 гадах) і Уладзімір Кавалёнак (таксама тры палёты: у 1977, 1978 і 1981 гадах). Абодва яны двойчы Героі Савецкага Саюза, генерал-палкоўнікі авіяцыі ў адстаўцы. Плюс дачкой выхадцаў з Беларусі была першая жанчына-касманаўтка Валянціна Церашкова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула