БЕЛ Ł РУС

Вядомая гімнастка з Беларусі зламала шыю падчас выступу ў Маскве: яна ў рэанімацыі

24.10.2012 / 10:59

Вядомая гімнастка, ураджэнка Беларусі Таццяна Тур атрымала найцяжэйшыя траўмы вечарам 23 кастрычніка падчас выступу ў маскоўскім Цэнтры цыркавога мастацтва.

Выконваючы сальта, Таццяна Тур звалілася на галаву і зламала некалькі шыйных пазванкоў. Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Па словах дактароў, атрыманыя траўмы вельмі цяжкія.

26-гадовая Таццяна Тур — ураджэнка Гомеля. Гімнастыкай займаецца з пяці гадоў, з’яўляецца майстрам спорту. Таццяна выступала ў Канадзе, ЗША, Італіі, Кітаі, Турцыі, Грэцыі і іншых краінах. Вядомая выступамі ў складзе групы братоў Запашных. За некалькі дзён да трагедыі гімнастка выйшла замуж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула