БЕЛ Ł РУС

На МКАД пачалі працаваць камеры фотафіксацыі парушэнняў ПДР

24.10.2012 / 15:11

На МКАД 23 кастрычніка пачалі працаваць прыборы фотафіксацыі. Толькі за адзін дзень камеры выявілі 500 парушэнняў хуткасных рэжымаў руху.
Размяшчэнне камер будзе змяняцца ў залежнасці ад дарожнага становішча, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Камеры фіксуюць момант парушэння правілаў транспартным сродкам. Здымкі аўтамабіля і яго рэгістрацыйнага знака аўтаматычна перадаюцца ў Цэнтр фіксацыі правапарушэнняў, дзе пасля апрацоўкі і ўстанаўлення ўладальніка транспартнага сродку выносіцца пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу, якая паштовай сувяззю адпраўляецца для выканання па месцы жыхарства ўладальніка.

Уладальнік транспартнага сродку на працягу месяца абавязаны заплаціць мінімальны штраф у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.
Або ён мае права абвергнуць сваю датычнасць да парушэння, звярнуўшыся ў падраздзяленне ДАІ па месцы жыхарства з доказам таго, што гэты транспартны сродак у момант правапарушэння знаходзіўся ў валоданні або карыстанні іншай асобы.

За дзевяць месяцаў 2012 года на тэрыторыі Мінска з-за перавышэння хуткасці здарыліся 93 ДТЗ, у якіх 19 чалавек загінулі і 119 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула