БЕЛ Ł РУС

У Каіры падчас затрымання застрэлены падазраваны ў забойстве пасла ЗША ў Лівіі

25.10.2012 / 09:38

У сталіцы Егіпта Каіры падчас затрымання забіты мужчына, якога падазравалі ў датычнасці да забойства ў Бенгазі амерыканскага пасла ў Лівіі Крыстафера Стывенса, які загінуў 11 верасня гэтага года.

Поўнае імя забітага не паведамляецца, паліцыя называе яго Хазем.

Як расказаў прадстаўнік праваахоўных органаў Егіпта, паліцыянты атачылі дом, у якім знаходзіцца кватэра падазраванага, і паспрабавалі затрымаць яго. Хазем кінуў у супрацоўнікаў паліцыі бомбу, аднак яна закацілася назад у кватэру. Пасля гэтага паміж падазраваным і паліцэйскімі пачалася перастрэлка, якая доўжылася некалькі гадзін. У ходзе перастрэлкі Хазем быў забіты.

У яго кватэры знайшлі зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы.

Будынак, які штурмавала паліцыя, загарэўся. Раён здарэння быў ачэплены, а жыхары найбліжэйшых дамоў эвакуяваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула