Аляксандр Трашчыла прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы
Ягоны папярэднік пад падпіскай аб нявыездзе.
Аляксандр Трашчыла прызначаны новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Ён быў прадстаўлены камандзе 25 кастрычніка, паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Новаму настаўніку нацыянальнай зборнай 51 год. У яго актыве тытул чэмпіёна свету ў эстафеце 4×400 метраў.
З мая гэтага года Трашчыла выконваў абавязкі галоўнага трэнера зборнай, а да гэтага ён доўгі час працаваў дзяржтрэнерам.
Былы галоўны трэнер нацыянальнай каманды Анатоль Бадуеў быў звольнены «згодна з дамоўленасцю бакоў», адзначылі ў федэрацыі.Нагадаем, у маі Бадуеў і ўрач Павел Дрынеўскі былі арыштаваныя (паведамлялася, што паводле падазрэння ў вымаганні). У пачатку кастрычніка яны былі вызвалены
з-пад варты. Абодвум зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе.