БЕЛ Ł РУС

Саннікаў атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі

26.10.2012 / 11:35

Былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

Жонка палітвязня Ірына Халіп пацвердзіла гэта, але заявіла агенцтву БелаПАН, што яны ў сям’і вырашылі гэтую тэму пакуль не каментаваць.

«Мы пакуль вырашылі больш нічога не каментаваць. На гэтым этапе так бяспечней для нашай сям'і», - сказала Халіп. Сама яна зараз знаходзіцца ў Мінску, бо згодна з прыгаворам суда не мае права пакідаць краіну.

Ірына Багданава, сястра Саннікава, якая жыве ў Брытаніі, паведаміла радыё «Свабода», што Андрэй Саннікаў цяпер знаходзіцца ў яе дома.

Брытанскія ўлады не даюць інфармацыі пра прыватныя выпадкі прадстаўленьня прытулку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула