БЕЛ Ł РУС

Прэмію Сахарава атрымалі іранскія актывісты

26.10.2012 / 12:59

Лаўрэатамі прэміі імя Андрэя Сахарава за 2012 год сталі іранскі кінарэжысёр Джафар Панахі і іранcкая праваабаронца Насрын Сатудэх.

На прэмію таксама прэтэндавалі беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зняволенні, і ўдзельніцы расійскага панк-гурту Pussy Riot.

Уручэнне ўзнагароды адбудзецца 12 снежня ў Страсбургу на пленарным пасяджэнні.

Прэмія імя Андрэя Сахарава ўручаецца асобам і арганізацыям за асаблівы ўнёсак у абарону правоў чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула