БЕЛ Ł РУС

На радзіму Дастаеўскага прыехаў яго праўнук

23.04.2007 / 08:41

Nashaniva.com

Гэта першы візіт прадстаўніка роду Дастаеўскіх на радзіму продкаў.

У вёску Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці прыехаў праўнук Фёдара Дастаеўскага — Дзмітры Дастаеўскі, які пражывае ў Санкт‑Пецярбургу.

Як паведаміў захавальнік фондаў літаратурна‑краязнаўчага музея ў Дастоеўскай сярэдняй школе Анатоль Бурак, гэта першы візіт прадстаўніка роду Дастаеўскіх на радзіму продкаў.

Разам з праўнукам пісьменніка ў вёску прыехалі старэйшы навуковы супрацоўнік літаратурна‑мемарыяльнага музея Дастаеўскага ў Санкт‑Пецярбургу Наталля Шварц, маскоўскі даследчык радаводу Дастаеўскіх доктар медычных навук Мікалай Багданаў, а таксама выкладчык філалагічнага факультэта БДУ Дзмітры Башкіраў, які таксама займаецца вывучэннем роду Дастаеўскіх.

Эўрарадыё

Фота з сайту Санкт-Пецярбурскай мітраполіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула