БЕЛ Ł РУС

Азаранка захавала першае месца ў рэйтынгу WTA

29.10.2012 / 11:35

Па рэзультатах выніковага турніру ў Турцыі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка захавала першае месца ў рэйтынгу WTA. На яе рахунку 10.595 ачкоў.

Другое месца ў расіянкі Марыі Шарапавай (10.045), трэцяе — у амерыканкі Серэны Уільямс (9.400). У Стамбуле Азаранка дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Шарапавай, якая ў сваю чаргу саступіла ў фінале Уільямс.

Беларуская спартсменка лідзіруе ў рэйтынгу 17-ты тыдзень запар. Усяго на яе рахунку 36 тыдняў на чале рэйтынгу WTA.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула